Варона юрскага перыяду — фота
Археаптэрыкс быў чорны і лётаў як птушка.
27.01.2012 / 01:00
Загадкавы археаптэрыкс,паўяшчарка-паўптушка , хутчэй за ўсё, умеў добра лётаць і колерам пёраў нагадваў варону, устанавілі палеантолагі, разгледзеўшы скамянелае пер’е крылатага дыназаўра ў электронны мікраскоп.
З моманту адкрыцця археаптэрыкса 150 гадоў таму палеантолагаў не перастае мучыць пытанне, ці гэта стварэнне лётала, машаючы крыламі, ці проста планіравала, і якое ў рэчаіснасці месца займае яно ў эвалюцыйнай гісторыі птушак.
Адказы на некаторыя загадкі, звязаныя з гэтай таямнічай істотай, удалося атрымаць групе палеабіёлагаў з Універсітэта Браўна.
Выкарыстоўваючы новыя метады аналізу выкапнёвых парэшткаў, яны высветлілі, што
пяро археаптэрыкса, якое нядрэнна захавалася ў выглядзе закамянеласці, было чорным — факт, які не толькі збянтэжыць музейных таксідэрмістаў, прымусіўшы іх перафарбаваць «пудзілы» выставачных макетаў, але і пераканае скептыкаў, якія сумняваюцца ў пілатажных здольнасцях археаптэрыкса.
Як і ў сучасных птушак, пігмент (дакладней, арганэлы клетак, якія змяшчаюць меланін) рабіў пёры на крылах археаптэрыкса дастаткова гнуткімі і трывалымі, каб ён мог не толькі планіраваць з узвышшаў, але і паўнавартасна лётаць, махаючы крыламі. Гэта адкрыццё даказвае, што
пёры на крылах сучасных птушак сфармаваліся ўжо ў Юрскім перыядзе — 150 млн гадоў таму.
Даследаванае навукоўцамі пяро было знойдзенае сярод выкапнёвых парэшткаў археаптэрыкса ў Нямеччыне ў 1861 годзе, праз некалькі гадоў пасля публікацыі «Паходжання відаў» Чарльза Дарвіна. Археаптэрыкс адразу заінтрыгаваў эвалюцыяністаў, якія сталі разглядаць яго ў якасці прамежкавага звяна паміж рэптыліямі і птушкамі, але пытанне, наколькі развітай была тэхніка яго палёту, быў заўсёды прадметам спрэчак.