Эколаг Дранчук выдаў газету ў абарону парка
27.01.2012 / 08:42
Эколаг Валер Дранчук падтрымаў барацьбу жыхароў мінскага гістарычнага раёна Ніжняя Ляхаўка (цяпер вуліца Чырвонаармейская) супраць пабудовы на месцы тамтэйшага парка гатэля «Пекін». Ён выпусціў газету, прысвечаную парку і праекту.
На месцы парка ў свой час быў мінскі іпадром, дзе ў 1944-м адбыўся партызанскі парад.