Мікрааўтобус, у якім было шэсць чалавек, трапіў пад цягнік у Талачынскім раёне +фота

27.01.2012 / 09:40

Фота УУС на транспарце.

Трагедыя адбылася ў чацвер днём на чыгуначным пераездзе ў вёсцы Гліннікі (Талачынскі раён). Volkswagen Transporter, у якім, паводле папярэдняй інфармацыі, знаходзіліся шэсць чалавек, выехаў на чыгуначныя рэйкі, дзе адбылося сутыкненне з цягніком.

«Два чалавекі загінулі, яшчэ адзін шпіталізаваны ў цяжкім стане ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы», — распавялі інспектары.

Па іх інфармацыі, у аўтамабілі знаходзіліся жыхары Крупскага раёна. Цягнік рухаўся з боку Оршы ў напрамку Мінска. «Па папярэдніх дадзеных, кіроўца аўтамабіля праехаў на чырвоны сігнал святлафора», — распавялі ў ДАІ. Зараз вядзецца следства.

auto.onliner.by