Гаварухін асуджае Мядзведзева: «маўчыць, не дапамагае Пуціну на выбарах»
Кіраўнік выбарчага штаба Уладзіміра Пуціна, кінарэжысёр Станіслаў Гаварухін раскрытыкаваў Дзмітрыя Мядзведзева за тое,
27.01.2012 / 10:02
што той не аказвае актыўнай падтрымкі Пуціну на прэзідэнцкіх выбарах.
«Мне здавалася, было б годна, калі б ён актыўна ўключыўся ў кампанію чалавека, якога ён сам высунуў у кандыдаты ў прэзідэнты», — сказаў Гаварухін у інтэрв’ю газеце «Известия».
«Я яго актыўнай ролі не бачу, і для мяне гэта дзіўна, бо гэта першы чалавек, які прапанаваў нам кандыдатуру Пуціна на пасаду прэзідэнта», — працягнуў Гаварухін, дадаўшы, што трэба ў Мядзведзева спытаць, чаму ён так сябе паводзіць.