Пентагон скароціць армію на 100 тысяч вайскоўцаў

У рамках скарачэння бюджэту ЗША Міністэрства абароны краіны да 2017 года скароціць 100 тысяч службоўцаў у корпусах сухапутнай арміі і марской пяхоты.

27.01.2012 / 10:09

Як заявіў вечарам у чацвер кіраўнік Пентагона Леон Панета, прынятыя меры павінныя будуць на працягу найбліжэйшых дзесяці гадоў захаваць у бюджэце ЗША $487 млрд. Будзе зачынена некалькі ваенных баз, скарочаныя закупкі ваеннай тэхнікі.