Распрацаваны новы тэст на ВІЧ: здаваць кроў цяпер не патрэбна

27.01.2012 / 11:20

Канадскія навукоўцы з Універсітэта Макгіла здзейснілі прарыў у дыягностыцы ВІЧ. Яны распрацавалі новы тэст на ВІЧ, заснаваны на бяскроўнай дыягностыцы.

Тэст крыві на выяўленне ВІЧ у бліжэйшы час заменяць тэсты, якія будуць выкарыстоўваць мазок, узяты з дзяснаў.

Новы тэст пад назвай OraQuick HIV1/2 праверыць наяўнасць антыцелаў да ВІЧ у крывяносных сасудах слізістых абалонак рота. Дакладнасць тэсту складае 97–99%. Для атрымання выніку неабходна 20 хвілін.

Аральны тэст на ВІЧ у адрозненні ад традыцыйнага зусім бязбольны, неінвазіўны і даволі просты. Ён зробіць даступнай самастойную дыягностыку ВІЧ, а значыць, дзякуючы такому тэсту людзі самі змогуць праверыцца на ВІЧ.