27 студзеня рубель абясцэніўся адносна ўсіх валютаў

27.01.2012 / 11:28

На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 27 студзеня курс беларускага рубля знізіўся і да даляра, і да еўра, і расійскага рубля.

Даляр падаражэў на 20 рублёў да 8370 рублёў.

Еўра дадаў 20 рублёў і каштуе цяпер 10 970 рублёў.

Курс расійскага рубля вырас да 276 беларускіх рублёў (+Br1).