З «Советской Белоруссіі» сыходзяць журналісты

Следам за Юзвак і Шадрынай — Кольчанка.

29.01.2012 / 11:42

Да гэтага замежнапалітычны аглядальнік «Савецкая Беларусь» Ігар Кольчанка каля пяці гадоў уваходзіў у «прэзідэнцкі пул». Напярэдадні ён адпрацаваў у газеце адміністрацыі Лукашэнкі апошні дзень.

З атачэння Кольчанкі «Салiдарнасцi» вядома, што ён напісаў заяву аб сыходзе «па ўласным жаданні», а таксама, што не пераходзіць у які-небудзь іншы СМІ.

Прычын свайго звальнення экс-аглядальнік «Саўбеліі» не каментуе.

Нагадаем, раней з «галоўнай» дзяржаўнай газеты краіны звольнілася намеснік галоўнага рэдактара Ганна Шадрына, затым — спецыяльны карэспандэнт аддзела палітыкі Ірына Юзвак.