Супершанец: У плей-оф да ЧС па гандболе беларусы сустрэнуцца са Славакіяй

29.01.2012 / 15:46

У сербскім Бялградзе сёння, 29 студзеня, прайшло лёсаванне плей-оф да чэмпіянату свету па гандболе — 2013.

Зборнай Беларусі (галоўны трэнер — Юры Шаўцоў) у плей-оф трапілася зборная Славакіі. Не самы цяжкі супернік.

Астатнія пары:

Літва — Польшча
Расія — Чэхія
Славенія — Партугалія
Македонія — Аўстрыя
Венгрыя — Нарвегія
Ісландыя — Галандыя
Германія — Боснія
Швецыя — Чарногорыя

У ЧС бяруць удзел 24 каманды, пяць еўрапейскіх зборных удзельнікаў ужо вядомыя: Іспанія (гаспадыня), Францыя — чэмпіён 2011 года, зборныя Сербіі, Даніі і Харватыі, што выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Еўропы, што зараз завяршаецца ў Сербіі.

Зборная Славакіі двойчы брала ўдзел у чэмпіянатах свету:
у 2009 г. яна заняла 10-е месца, у 2011 г. — 17-е. Славакі былі ўдзельнікам сёлетняга чэмпіянату Еўропы, на папярэднім этапе заняла апошняе 4-е месца.
Зборная Беларусі аднойчы брала ўдзел у чэмпіянаце свету.
Гэта было ў 1995 г. у Ісландыі, нашыя занялі 9-е месца.
Матчы плей-оф пройдуць 9–10 і 16–17 чэрвеня.

nn.by