Даверлівы мінчанін прадаў невядомым машыну за 18 тысяч фальшывых даляраў

30.01.2012 / 10:55

Крымінальная справа за фальшываманецтва на падставе ч. 2 арт. 221 Крымінальнага кодэкса распачата па факце разліку невядомых з прадаўцом аўтамашыны падробленымі грашовымі купюрамі.

28 студзеня паблізу ад вёскі Азярцо Мінскага раёна два невядомыя, купляючы ў мінчаніна аўтамашыну "Фальксваген", расплаціліся з ім 181 купюрай вартасцю 100 даляраў ЗША і з'ехалі на гэтым аўтамабілі.