У Беларусі падаражэла ўсё, акрамя гарэлкі

Затое гарэлка прапарцыйна патаннела аж у пяць разоў!

30.01.2012 / 11:30

У грамадстве да гэтага часу распаўсюджанае меркаванне, што ўзровень купчай здольнасці беларусаў за апошнія дваццаць гадоў пасля распаду СССР вырас.
Аднак гэтае сцверджанне правільнае толькі збольшага, калі браць пад увагу, што ў канцы савецкага часу за грошы можна было купіць далёка не ўсё і не ўсюды. «Вячэрні Брэст» прыблізна падлічыў, як змяніліся за гэты час цэны на асноўныя тавары і паслугі з улікам росту заработнай платы і без уліку ўсіх дэнамінацый. Атрымалася, што сёння на ўмоўны рубель у асноўным можна купіць менш тавараў, чым 20 гадоў таму. Выключэнне складае… алкагольная прадукцыя, якая патаннела ў пяць разоў.

Каэфіцыент выведзены з улікам прыкладнай тоеснасці: 1 сав. руб. = 10 тыс. бел. руб.