Зімоўскі, Шадрына, Пефціеў?
«Офіс за дэмакрытычную Беларусь» выступае за скарачэнне «чорнага спісу» беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС.
01.02.2012 / 21:57
У часеанлайн-канферэнцыі на сайце радыё «Свабода» сустаршыня аргкамітэта БХД В.Рымашэўскі паведаміў, што «Офіс за дэмакратычную Беларусь» выступае за скарачэнне спісу неўязных беларускіх чыноўнікаў.
Каментар кіраўніцы «Офісу за дэмакратычную Беларусь» Вольгі Стужынскай:
«Калі прайшла інфармацыя пра тое, што спісы неўязных будуць пашыраныя,
мы сапраўды заявілі, што не лічым, што пашырэнне візавых санкцый на гэты момант з’яўляецца эфектыўным метадам. Наадварот: на наш погляд, гэта можа пагоршыць становішча палітвязняў.
Перагледзець спісы варта было б нават
Але людзі, якія не нясуць нейкай цяжкай віны і ніяк не звязаныя з рэпрэсіямі 19 снежня, проста па тэрміну даўнасці павінны быць знятыя з гэтых спісаў.Гэта, думаю, няшмат імёнаў, але павінна быць нейкая раўнавага.
Вы можаце назваць некалькі прозьвішчаў?
Канешне, былі абсалютна правільныя прычыны для таго, каб яго ўнесці ў гэты спіс. Але на сёння я б не сказала, што гэта крытычна.Па-другое , некалькі журналістаў — напрыклад, намесніца рэдактара «Советской Белоруссіі» Ганна Шадрына, якая нават не была на гэтай пасадзе ў той час. А ўзяць Зімоўскага, які сышоў з пасады, з’ехаў з краіны.
Альбо, напрыклад. калі мы кажам пра рэктараў унівэрсітэту. Калі кажам, што трэба развіваць кантакты паміж беларускімі і еўрапейскімі ВНУ,што нам трэба больш праграм і рэформа нашай сістэмы вышэйшай адукацыі, то нелагічна выглядае, што рэктары вядучых ВНУ знаходзяцца ў спісах невыязных.
Нават нягледзячы на тое, што менавіта гэтыя рэктары масава выключалі студэнтаў за іх удзел у маніфестацыях? То бок, гэта можна прабачыць ім за даўнасцю гадоў альбо за важнасцю новых задачаў?
Я гэтага не сказала, але што тычыцца, напрыклад, рэктара БДУ — сапраўды, пасля выбараў 2006 году шмат было адлічана, але менавіта пасьля выбараў 2011 года была абсалютна іншая сітуацыя.
Я спрабую глядзець больш шырока на адносіны паміж ЕС і Беларуссю, і на мой погляд, калі працягнецца ізаляцыя ў дачыненні да нашай краіны, не выйграе ніхто.І каб з’явіліся магчымаьці на нейкі пазітыў у адносінах, дзеля гэтага абодва бакі павінны зрабіць нейкія крокі — каб і грамадзянская супольнасць магла больш свабодна працаваць, выкарыстоўваючы магчымасці, што прадстаўляе ЕС. А калі працягнецца цяперашняя палітыка, гэта скончыцца тым, што ўвогуле месца для існавання палітычных партый і грамадзянскай супольнасці проста можа не застацца.
Вы стараецеся давесці свой пункт погляду да еўрапейскіх палітыкаў?
Так, і як аргумент — тое, што мы зацікаўленыя ў развіцьці кантактаў паміж ЕС і найбольшай колькасцю прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Мой самы вялізны страх, што калі будуць уводзіцца больш і больш санкцыяў — так, магчыма, яны лагічныя, абгрунтаваныя і г.д. — што адносінаў паміж нашай краінай і ЕС стане ўсё менш, і ЕС знікне з беларускай прасторы абсалютна, і мы будзем усё больш адыходзіць у бок усходу. На сёння гэта выбар паміж дрэнным і горшым, калі глядзець на нашы адносіны з ЕС.
* * *
«Офіс за дэмакратычную Беларусь» у Брусэлі — грамадская арганізацыя, заснаваная беларусамі, якія пражываюць за мяжой, дзеля ўмацавання сувязей паміж беларускімі прадэмакратычнымі групамі, у тым ліку НДА, палітычнымі партыямі, незалежнымі СМІ з аднаго боку, і інстытутамі ЕС, Радай Еўропы, НАТО, ААН, міжнароднымі арганізацыямі, якія займаюцца правамі чалавека, і міжнароднай прэсай — з іншай. Фактычна, гэта першая лабісцкая структура беларусаў пры ЕС.