У Егіпце крывавыя бойкі заўзятараў: 74 чалавек загінулі

абноўлена; дадаліся фота і відэа

Сотні пацярпелі.

01.02.2012 / 22:43

Паліцыя Егіпта затрымала ў горадзе Порт-Саід 47 чалавек, якія падазраюцца ва ўдзеле і правакаванні масавай бойкі пасля футбольнага матчу, у якой загінулі, па апошніх звестак, 74 чалавек. Генеральны пракурор Егіпта Абдэль Магід Махмуд ужо вылецеў у Порт-Саід, каб агледзець стадыён, дзе адбыліся беспарадкі.

У выніку бойкі і цісканіны на стадыёне ў Порт-Саідзе пасля матчу нацыянальнага першынства паміж каірскай камандай «Аль-Ахлі» і мясцовым «Аль-Масры», па апошніх дадзеных, загінулі 74 і пацярпелі да тысячы чалавек. Заўзятары таксама збілі гульцоў і партугальскага трэнера «Аль-Ахлі».

Пры гэтым, па дадзеных некаторых егіпецкіх рэсурсаў, з-за здарэння на стадыёне сваёй пасады ўжо пазбавіўся губернатар правінцыі Порт-Саід.

Як паведамляе Reuters, у чацвер пройдзе экстраную нараду, прысвечаную падзеям у Порт-Саідзе, яго правядзе парламент Егіпту. Усе матчы нацыянальнага першынства па футболе прыпыненыя і адкладзеныя на нявызначаны тэрмін.

***

Як паведамлялася раней, заўзятары таксама падпалілі стадыён у Каіры пасля спынення матчу мясцовых каманд «Замалек» і «Ісмаіл». На кадрах жывой трансляцыі відаць, як гарыць адна з трыбун стадыёна. Суддзя быў вымушаны спыніць матч пасля таго, як з’явіліся навіны пра ахвяры ў беспарадках пасля матчу ў Порт-Саідзе.

У краіне абвешчана трохдзённая жалоба.