У Ганцавічах 6-гадовае дзіця ледзь не загінула ў яме з вадой

Хлопчык трапіў у яму з ледзяной вадой. Яе вымыла фантанам з трубы, якая ідзе да адной з крамаў райспажыўсаюза.

02.02.2012 / 15:28

Хлопчык папрасіўся пагуляць з рыдлёўкай на вуліцы. Дзіця нават не заўважыла, як апынулася ў яме. Хлопчык клікаў людзей на дапамогу, але ніхто яго не пачуў.

Урэшце яму ўдалося вылезці з метровай ямы самому і пагрукаць у дзверы.

Мясцовыя жыхары кажуць, што вада «фантаніруе» з гэтай трубы ўжо не першы год, а ўлады пакуль нічога так не зрабілі.