У Каіры — новыя сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй

06.02.2012 / 17:16

Новыя сутыкненні пратэстоўцаў супраць дзеянняў ваеннага пераходнага рэжыму з атрадамі паліцыі пачаліся каля будынка МУС Егіпта ў цэнтры Каіра.

Паліцыя ўжыла слёзацечны газ для разгону дэманстрантаў. У раён плошчы Тахрыр накіраваны дадатковыя карэты хуткай дапамогі.

Пратэсты ўспыхнулі пасля сутачнай перадышкі, стаўшы працягам маніфестацый апошніх пяці дзён, якія пачаліся пасля масавай гібелі футбольных фанатаў на стадыёне горада Порт-Саід.

За апошнія чатыры дні ў сутыкненнях з паліцыяй у Каіры загінулі 12 чалавек.