У новай версіі Windows не будзе кнопкі «Пуск»

Адзін з распрацоўшчыкаў новай аперацыйнай сістэмы ад Microsoft Пол Тэрат паведаміў у сваім блогу, што ў бэта-версіі Windows 8 не будзе традыцыйнай кнопкі «Пуск».

07.02.2012 / 10:16

«Гэтыя змены — рэальны факт, заснаваны на маіх унутраных крыніцах: Microsoft выдаляе „Пуск“ з Windows 8», — сцвярджае Пол Тэрат.

У сетцы ўжо з’явіліся скрыншоты інтэрфейсу Windows 8 без традыцыйнай кнопкі.

Рэліз Windows 8 чакаецца сёлета. Аднак дакладныя тэрміны анонсу ў Microsoft не называюць. Вядома, што новая аперацыйная сістэма зможа працаваць як на стацыянарных кампутарах і ноўтбуках, так і на планшэтных ПК і іншых мабільных прыладах.