Мэнінг, якому пагражае пажыццёвае за Wikileaks, вылучаны на Нобеля
Брэдлі Мэнінг, 24-гадовы амерыканскі салдат, які абвінавачваецца ў перадачы Wikileaks сакрэтнай дакументацыі, можа атрымаць Нобелеўскую прэмію міру.
07.02.2012 / 10:31
Некалькі дэпутатаў ісландскага парламента звярнуліся з лістом у Нобелеўскі камітэт з просьбай намінаваць Мэнінга на прэмію, пра што ў сваім блогу піша дэпутат Біргіта Ёнсдотыр.
«Уцечка дакументаў агаліла шматгадовую карупцыю і ваенныя злачынствы ЗША. Гэта пацягнула за сабой дэмакратычныя паўстанні па ўсім свеце, праліла святло на таямніцу карпаратыўнага ўплыву на амерыканскую замежную палітыку і паўплывала на рашэнне адміністрацыі Абамы вывесці войскі з Ірака», — тлумачаць у лісце дэпутаты.
Цяпер Мэнінг змяшчаецца ў адзіночнай камеры, прэса пастаянна паведамляе пра псіхалагічны ціск і прыніжэнні, якім падвяргаеццаЛетась больш за 250 выбітных амерыканскіх культурных і грамадскіх дзеячаў падпісалі ліст у абарону Мэнінга.салдат-інфарматар .
Яны пратэставалі супраць умоваў яго ўтрымання ў турме.
Судзіць Мэнінг будзе ваенны трыбунал. У канцы мінулага тыдня ўлады абвясцілі, што радавому Мэнінгу пагражае пажыццёвае зняволенне.
Летась на Нобелеўскую прэмію міру быў намінаваны заснавальнік Wikileaks Джуліян Асанж. Яго кандыдатуру вылучыў малады нарвежскі палітык Снорэ Вален, на думку якога публікацыя тысячы сакрэтных дакументаў дапамагла развіццю правоў чалавека, дэмакратыі і свабоды слова.