Улады Ірана арыштавалі некалькіх супрацоўнікаў BBC
Улады Ірана арыштавалі ў панядзелак некалькі чалавек, якія, як сцвярджаецца, працуюць на BBC,
07.02.2012 / 10:54
паведамляе Associated Press.
Агенцтва цытуе дзяржаўныя СМІ Ірана, якія адзначаюць, што затрыманыя працавалі над кантэнтам для BBC і перадавалі рэпартажы. Таксама гэтыя людзі нібыта з 2009 года займаліся навучаннем іранскіх журналістаў і арганізоўвалі іх стажыроўкі за мяжу.
Улады Ірана не называюць ні дакладнай колькасці арыштаваных, ні іх імёнаў.
BBC у ноч на аўторак выступіла з заявай у адказ, у якой гаворыцца, што весткі з Тэгерана павінныя стаць «прадметам глыбокай заклапочанасці для ўсіх, хто верыць у незалежныя СМІ». Як вядома, на Іран вяшчае спецыялізаваны тэлеканал BBC на мове фарсі, аднак у карпарацыі настойваюць, што «ўнутры Ірана не працуюць супрацоўнікі і стрынгеры BBC.