Выстава ў Празе: беларускія палітвязні

07.02.2012 / 11:11

Жыхары і госьці Прагі. Беларуская «Асацыяцыя за мадэрнізацыю» ў Чэхіі мае гонар запрасіць Вас на выставу «Лісты: боль і адвага» беларускага фотамастака Андрэя Дубініна. Працы фатографа прысвечаныя лёсам сем’яў і родных беларускіх палітвязьняў.

Раней выстава прайшла ў многіх краінах Эўропы, дзе выклікала вялікую цікавасьць.

Фотавыстава адбудзецца ад 07.02.2012 па 19.02.2012 лютага па адрасе: U Krize 8 Praha 5 — Jinonice, Fakulta humanitnich studii KU.

Часы працы ад 8.00 да 20.00 гадзіны.