Кот перапыніў матч Ліверпуль — Тотэнхэм (відэа)

На 12-й хвіліне матча 24-га тура англійскай прэм’ер-лігі паміж Ліверпулем і Тотэнхэмам на поле стадыёна Энфілд выбег кот.

07.02.2012 / 12:20

PA

Прабегшы па полі, ён спыніўся ў штрафной плошчы Тотэнхэма, пасля чаго ўцёк за бакавую лінію.

Падобны інцыдэнт адбыўся ў мінулыя выходныя на стадыёне «Камп Ноў», дзе падчас матча 22-га тура Барселона — Рэал Сасьедад на поле выбег чорны кот.