Лукашэнка можа паляцець у Венесуэлу цягам 2–3 тыдняў
07.02.2012 / 12:44
Пра гэта паведаміў пасол Амерыка Дыяс Нуньес. Лукашэнку чакаюць, каб ён адкрыў прадпрыемствы па збіранні трактароў і грузавікоў.
Канкрэтная дата візіту вызначаецца кіраўнікамі краінаў, падкрэсліў Нуньес.
Аднак разам з тым ён заявіў, што прадпрыемствы могуць запрацаваць цягам бліжэйшых 2–3 тыдняў.
«Вялікія закупы Беларуссю расійскай нафты не паўплываюць на гэты працэс, паколькі гаворка ідзе пра пастаўкі лёгкай нафты. У Расіі такой нафты няма. І мы тут з Расіяй не супернікі», — заявіў венесуэльскі дыплямат.
Пасол адмовіўся назваць канкрэтныя лічбы аб’ёмаў паставак. Ён толькі адзначыў, што «аб’ёмы значна не зменяцца».