У Іране блогера засудзілі на 13 гадоў турмы і 10 гадоў высылкі

07.02.2012 / 13:36

У Іране засудзілі на 13 гадоў і 10 месяцаў турмы ды 10 гадоў ссылкі вядомага блогера Мехдзі Хазалі.

Доктар-афтальмолаг Хазалі ў сваім блогу востра крытыкаваў палітыку прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада. Блогер быў арыштаваны месяц таму і цяпер трымае ў турме галадоўку.

6 лютага стала таксама вядома пра арышт іранскімі ўладамі некалькіх чалавек, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы інфармацыйных матэрыялаў для карпарацыі Бі-Бі-Сі. Аднак БіБіСі заявіла, што ў яе цяпер няма ў Іране карэспандэнтаў: ні штатных, ні пазаштатных.