Каталіцкая місія і Першамайскае РУУС арганізуюць лыжныя гонкі для падлеткаў

07.02.2012 / 17:17

Каталіцкая Моладзевая місія «Чыстае сэрца» разам з Першамайскім РУУС арганізуе лыжныя гонкі для падлеткаў. Акцыя стартуе ўпершыню і, па словах дырэктара місіі кс. Юрыя Санько, будзе мець свой працяг у будучым. Спаборніцтва адбудзецца 11 лютага (субота) ў мінскай школе № 177 (вул. Шугаева, 19/1).

Праграма:

12.00 — адкрыццё (актавая зала),

— старт лыжнай гонкі (стадыён),

— перапынак на каву для ўдзельнікаў гонкі (сталовая),

— урачыстае ўзнагароджванне ўдзельнікаў (актавая зала).