Metallica па-беларуску

Піт Паўлаў паведаміў, што гурт Pete Paff падрыхтаваў альбом кавэраў, сярод іх — Nothing Else Matters гурта Metallica.

26.02.2007 / 11:41

У інтэрвію на «Аўтарадыё», Піт Паўлаў паведаміў слухачам, што гурт PETE PAFF падрыхтаваў ужо і другі свой альбом.

Кружэлку будуць складаць кавэры сусьветна вядомых гуртоў. У прыватнасьці, было паведамлена пра кавэр NRM (якой менавіта песьні, не паведамлялася, а таксама пра перасьпеў знакамітай Nothing else matters гурта Металіка, што па‑беларуску будзе называцца «Ці істотна ўсё гэта?»

Паводле nrsm.org

28 лютага а 19-й гадзіне Pete Paff дае канцэрт у Палацы Рэспублікі.

Глядзі яшчэ:
Новым альбомам РЕТЕ РАFF можна ізаляваць трансфарматары