Дырэктар «Акропаліса» пра беларусаў: Яны не глядзяць на цэны і купляюць па два паліто
Ці выгадна цяпер закупляцца ў замежным гіпермаркеце?
09.02.2012 / 10:58
Кіроўца маршрутнага таксі, у якое я заскочыла на вакзале ў Вільні, у чаканні іншых пасажыраў абмяркоўвае з калегам беларусаў: «У будні дзень народу няшмат, а без беларусаў неяк зусім сумна. Хутчэй бы выходныя. Мы ў мінулую суботу, як аўтобус з Беларусі прыехаў, адразу 13 пасажыраў да „Акропаліса“ загрузілі».
Летась беларусы атрымалі больш за 400 тыс. шэнгенскіх візаў, і нашая краіна заняла першае месца па колькасці шэнгенаў у пераліку на аднаго жыхара краіны.Так што цяпер шопінг за мяжой можна афіцыйна назваць нашай нацыянальнай забавай. У адным толькі віленскім «Акропалісе» ў мінулым годзе пабывала каля 300 тысяч беларусаў. Паглядзець на нашых у суседніх краінах — у жыцці не скажаш, што ў Беларусі ёсць крызіс. Аўто ля гандлёвых цэнтраў усё больш з беларускімі нумарамі, а на вакзале «сваіх» можна пазнаць па пакетах з лагатыпамі вядомых брэндаў. Літоўцы нават анекдот прыдумалі: «На пытанне «Як жыццё?» беларус адказвае: «Усё добра, толькі „Акропаліс“ далёка».
«Камсамолка» вырашыла паглядзець, чым характэрныя беларускія пакупнікі за мяжой.
Прыязджаюць яшчэ да адкрыцця крамы
Паехаць на шопінг за мяжу на сваёй машыне — для нас латарэя. Складана адгадаць, колькі прастаіш у чарзе на мяжы. Так што выязджаюць пакупнікі загадзя і часта прыбываюць яшчэ да адкрыцця гандлёвых цэнтраў. Але часу дарма не марнуюць — разглядаюць вітрыны, прыцэньваюцца, асвойваюцца.
Ходзяць групамі, купляюць сабе і суседзям
Беларускіх пакупнікоў ад літоўцаў можна адрозніць па спісах у руках. Купляюць у адной краме не проста паліто, а адразу і паліто, і куртку, і пальчаткі і г.д. Зрэшты, гэта вытлумачальна: ходзяць па крамах не па адным, а групамі — два, тры, чатыры чалавекі — колькі ў машыне змясцілася.
— Як мы кажам, калі літоўцы ідуць купіць, беларусы прыязджаюць закупіцца. Паездка каштуе грошай: віза, бензін, час. Людзі не прыязджаюць сюды з думкай: ай, пагляджу, можа, якую маечку куплю. Гэта відаць. Яны купляюць адразу і для сябе, і для жонкі, і для суседа, — кажуць у «Акропалісе».
Не глядзяць на цэны
— Мы бачым, што для беларусаў важная якасць, ім не важна, колькі каштуе, — кажа дырэктар віленскага Акропаліса Чэславас Урбанавічус.
Зніжкі, вядома, беларусы бокам не абыходзяць, але ў крамах вопраткі і абутку галоўнае для нашых суайчыннікаў — добрыя брэнды.
Пакідаюць шмат грошай
Беларускі пакупнік (гэта можна падлічыць па
Не заўважаюць крызісу
Толькі адзін месяц сёлета літоўцы адчулі, што ў беларусаў кепска з валютай — у сярэдзіне вясны. У астатнія месяцы пакупнікоў менш не станавілася, наадварот, колькасць гасцей з Беларусі павялічылася ў два разы.
— Бытавую тэхніку як куплялі, так і купляюць, парфуму як куплялі, так і купляюць. Пральны парашок бяруць амаль усе. Ад далікатэсаў не адмаўляюцца —
Дырэктар «Акропаліса» Чэславас Урбанавічус: «Для беларусаў мы перапісалі шыльды»
— Калі вы зразумелі, што трэба арыентавацца на беларусаў, пачалі даваць рэкламу ў беларускіх газетах, пусцілі спецыяльныя маршруткі ад Вільнюскага вакзала да гандлёвага цэнтра?
— Недзе ў 2007 годзе. Проста ўбачылі, што на паркоўцы ля гандлёвага цэнтра шмат аўтобусаў, машын з беларускімі нумарамі. І з кожным годам пакупнікоў усё больш. А раз ёсць пакупнік, то трэба з ім працаваць. Але ў любым выпадку працэнт пакупнікоў
— Але беларускі пакупнік пакідае больш грошай, чым літоўскі. Можа, два працэнты беларусаў робяць вам 30% прыбытку?
— Не, ад абароту да 5% будзе. Калі б было, як вы кажаце, тады мы б на мяжы паставілі «Акропаліс».
— А давялося праз беларусаў памяняцца?
— Мы перарабілі надпісы каля ўваходаў — літоўскія словы замянілі лічбамі, каб людзі маглі арыентавацца, дзе сустракацца. Гэта і для літоўцаў зручна. Але каталізатар гэтых зменаў — менавіта беларусы. Мы настаялі на тым, каб ва ўсіх крамах можна было аформіць
— А вы ведаеце, што ў Беларусі актыўна змагаюцца з імпартам, што ёсць праграма імпартазамяшчэння? Так што «Акропаліс» са сваімі таварамі — сапраўдная апазіцыя беларускай эканоміцы.
— «Акропаліс» — гэта не апазіцыя, гэта свабодны рынак. Беларусы едуць не толькі і ў Літву, але і ў Расію, і ў Польшчу. Неяк уздзейнічаць на беларускую эканамічную палітыку «Акропаліс» і Літва не могуць. Мы вельмі часта сустракаемся з чыноўнікамі з Беларусі. Прыязджаюць на экскурсіі, хочуць даведацца, як працуем.
— І якія парады вы даяце нашым чыноўнікам?
— Мы парадаў не даем, мы толькі адказваем на іх пытанні: колькі квадратаў, колькі ў нас крамаў, хто будаваў, колькі каштуе заліць коўзанку (у гандлёвым цэнтры і зімой і летам працуе коўзанка), колькі каштуе яе даглядаць, чаму прадукты там, а тэхніка там.
— А я б у першую чаргу цэнамі зацікавілася. Вось адкуль у вас апельсіны па два літы (6350 руб.)?
— З Іспаніі. «Максіма» (крама, дзе прадаюць прадукты, тавары для дома і да т.п.) сама імпартуе прадукты. Калі яны куплялі ў пасярэднікаў, было даражэй. Цяпер частку прадуктаў закупляюць у пасярэднікаў, частку — у саміх пастаўшчыкоў. Па мясцовых прадуктах — мясе, малацэ — працуюць з пастаўшчыкамі наўпрост, значыць, цэны могуць быць ніжэйшымі.
— А чаму тады самі літоўцы едуць у Польшчу па пакупкі?
— Хто едзе ў Польшчу, а хто і ў Італію. У Польшчу едуць, таму што там танней, чым у нас. Цяпер у Літве ПДВ амаль на ўсе тавары паднялі да 21%. Асабліва моцна гэта адчуваецца, калі купляеш прадукты, таму што раней ПДВ на прадукты быў 9%. У Польшчы ж на большасць прадуктаў ПДВ 5%, а значыць, яны могуць быць на 16% таннейшымі. Шмат што залежыць ад курсу літа і злотага. Курс літа прывязаны да еўра, ён стабільны, а польскі злоты можа плаваць. І калі ён каштуе менш і літоўцы выйграюць у курсе, яны едуць у Польшчу. У асноўным едуць па прадукты, будаўнічыя матэрыялы. Але такога трэнду — ехаць у Польшчу па абутак, вопратку — няма.
Літоўскія далікатэсы акупляюць білет на цягнік
З Вільні нельга вяртацца без кошыка далікатэсаў. Дакладней, не далікатэсаў, а прадуктаў, якія ў нас чамусьці каштуюць вялікіх грошай, а ў суседзяў цалкам даступныя.
Кіло сыру з плесняй у Літве ў пераліку на беларускія можна купіць за 92 000. У нас жа ён каштуе каля 200 тысяч. Бутэлька іспанскага чырвонага сухога віна Frontera на нашыя грошы ў Вільні каштуе 50 400 рублёў. У Мінску ж танней за 85 000 не знайсці. 500 грам молатай кавы Merrild у Літве — 63 500 руб. У нас такая кава калі і прадаецца, то па 98 000.
Разам:
На адным толькі пачку кавы, бутэльцы віна і 300 грамах сыру ў Вільні можна сэканоміць 102 000 беларускіх рублёў! Гэтай сумы з лішкам хапае на білет з Мінска да Вільні і назад.
«Акропаліс» — самы блізкі (ад Мінска да Вільні 170 км) гіпермаркет заходняга тыпу з сапраўднымі