Залатая чыгунка: 265 тысяч рублёў за 1 км дарогі

Рэкорды цэнаўтварэння — дабрацца з Брэста да Тарэспаля можна за 1 859 000 рублёў.

09.02.2012 / 16:09

Не сакрэт, што тарыфы на ўнутрырэспубліканскія і міжнародныя перавозкі моцна розняцца. Але, аказваецца, часам розніца можа дасягаць 60 разоў.

Шлях ад Брэста да Тарэспаля на цягніку звычайна каштуе 30 тысяч рублёў. Але гэтая ж дарога можа абысціся і ў 1 859 000 рублёў!
Столькі давядзецца заплаціць, калі ўзяць білет у СВ на цягніку 017Б «Масква-Ніца». Дарога займае 18 хвілін. Атрымліваецца, што кожны кіламетр каштуе 265 тысяч рублёў.
Гэты цягнік можа лічыць самым дарагім з тых, што праходзіць па тэрыторыі Беларусі.
Беларуская чыгунка да яго дачынення не мае, ён сфармаваны Расійскай чыгункай.

ЯМ