Барадуліну перадалі камэнтары з сайту nn.by

Рыгор Іванавіч пакуль знаходзіцца ў рэанімацыі. Ён ужо самастойна ходзіць і прымае ежу. Учора затэлефанаваў жонцы. У хуткім часе Рыгора Барадуліна мусяць перавесьці ў агульнае аддзяленьне.

26.02.2007 / 15:01

У рэанімацыйнае аддзяленьне Рыгор Барадулін трапіў 22 лютага. Паэт хварэў на пнэўманію, якая дала ўскладненьні. Цяпер яму лепшае – унармоўваецца тэмпэратура, Рыгор Іванавіч самастойна ходзіць і прымае ежу, паведаміла нам ягоная жонка Валянціна.

Рыгор Іванавіч пакуль знаходзіцца ў рэанімацыі. Ён ужо самастойна ходзіць і прымае ежу. Учора затэлефанаваў жонцы. У хуткім часе Рыгора Барадуліна мусяць перавесьці ў агульнае аддзяленьне.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» перадала паэту ўсе водгукі, што пакінулі нашыя чытачы на сайце «НН».

24 лютага Рыгору Барадуліну споўнілался 72 гады.

Яго імя – у сьпісе намінантаў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры. І ў нашых сэрцах.

СП