Дзень роднай мовы ў Лондане

25 лютага ў адноўленым Marian House.

12.02.2012 / 19:12

25 лютага, у суботу, Англа-беларускае таварыства запрашае на традыцыйнае мерапрыемства: святкаванне Дня роднай мовы ў Лондане.

Праграма:

14.00 — чытанне вершаў на беларускай мове сярод дзяцей да 13 гадоў. Усіх удзельнікаў чакаюць падарункі.

15.00 — конкурс на чытанне вершаў на беларускай, английскай ці іншых мовах сярод дарослых. Пераможцаў чакаюць невялікія грашовыя прызы памяці доктара Аляксандра Луцко.

Вельмі вітаецца, калі прынясеце з сабою ежу ці напоі для невялікага свята пасля чытання вершаў.

Дзень роднай мовы пройдзе ў Зале імя Сіповіча ў Marian House, на рагу Holden Avenue і Holden Road, London N12 8HS
Мерапрыемства прысвячаецца памяці Веры Рыч

АЧ