Гарадзенскія гатэлі змагаюцца за маладажонаў

Першым паслугу «нумары для маладажонаў» прапанаваў прыватны гатэль «Сямашка».

26.02.2007 / 21:31

Першым паслугу «нумары для маладажонаў» прапанаваў прыватны гатэль «Сямашка». Усьлед за ім – дзяржаўны гатэль «Беларусь».

Новая паслуга гарадзенскіх гатэляў робіцца ўсё больш папулярная. Гэта ня дзівіць, бо не сакрэт, што шмат у якіх гарадзенскіх кватэрах жывуць адначасова некалькі сем’яў, і новаствораным сем’ям адразу па вясельлі почасту няма адасобленага месца. Цяпер у маладых людзей зьявіўся выбар.

У змаганьні за кліентаў гарадзенскія гатэлі прапануюць прыстойны асартымэнт выгодаў: ад міжнароднай тэлефоннай сувязі, спадарожнікавага тэлебачаньня ды інтэрнэту да сьняданку ў нумар і вячэры пры сьвячах.