Як забяспечвалі перамогу Ланской + фота шэдэўральнага цыркуляра
«Вынікі конкурса, у разрэзе кожнага раёна, будуць адсочвацца ўпраўленнем адукацыі».
14.02.2012 / 23:37
Ідэолагі пайшлі на адкрыты блеф.
Прыгажуня Алёна Ланская стане беларускай папялушкай, якая скорыць Еўрабачанне?
Следам за Віцебскай вобласцю і магілёўцы апублікавалі ў Фэйсбуку сведчанні пра адмінрэсурс, задзейнічаны на карысць пераможцы «Еўрафэста» Алены Ланской.Прычым перамогу Ланской магло забяспечыць і журы — хто б сумняваўся. А ўся гэтая
мабілізацыя была трэба толькі, каб стварыць уражанне «элегантнай перамогі».
Цікава, што вертыкаль ішла на адкрыты блеф.
Ніякім чынам «вынікі конкурса, у разрэзе кожнага раёна», ніякае ўпраўленне адукацыі адсачыць не магло.Няма такой тэхнічнай магчымасці.
Гэта як былыя партсакратары: якую б партыю ні будавалі, усё адно выходзіла КПСС.
Так і ідэолагі: чым ні займаюцца, усюды выходзіць «усенародная падтрымка».
Звычайна такая маштабная кампанія ідэалагічнай вертыкаллю праводзіцца толькі тады, калі на тое ёсць воля з цэнтра. Гавораць, выступ Ланской на «Славянскім базары» спадабаўся асабіста Аляксандру Лукашэнку. Маладой спявачцы прысвоілі высокае званне «Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь».