Мясніковіч абурыўся незалежнымі эканамістамі

Прэм'ер-міністр выказаў сваю незадаволенасць на паседжанні калегіі Міністэрства фінансаў.

15.02.2012 / 16:25

Ён даручыў Мінфіну больш актыўна ўдзельнічаць у павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва. Кіраўнік урада заявіў, што так званыя аглядальнікі праз СМІ проста ўводзяць насельніцтва ў зман, заяўляюць пра непразрыстасць бюджэту, антысацыяльны характар выдаткаў, адсутнасць крыніцаў для росту заробкаў і сацвыплат. Па словах Мясніковіча, у выніку просты чалавек не мае аб’ектыўных звестак.

Ён заклікаў чыноўнікаў Мінфіна ў зразумелай і даступнай форме даводзіць да людзей праўду пра бюджэтныя асігнаванні на сацыяльныя і іншыя праграмы, а таксама развіццё прадпрыемстваў