Азаранка выйшла ў паўфінал на турніры ВТА ў Катары

Гэта ўжо 15 перамога запар, здабытая Азаранкай у гэтым сезоне.

17.02.2012 / 19:28

У матчы ¼ фіналу першая ракетка свету Вікторыя Азаранка абгуляла бельгійку Яніну Вікмаер (27) — 6:0, 6:4. Гэта ўжо 15 перамога запар, здабытая Азаранкай у гэтым сезоне.

У паядынку за выхад у фінал беларуская тэнісістка сустрэнецца з пераможцай матчу Агнешка Радваньска — Крысцін Макхейл.

Nashaniva.com