У Мінск выклічуць 3 тысячы будаўнікоў з рэгіёнаў краіны

Такім чынам плануецца вырашыць праблему з недахопам спецыялістаў гэтай прафесіі ў сталіцы.

20.02.2012 / 15:28

Будаўнікі з рэгіёнаў будуць працаваць на ўзвядзенні «сацыяльна важных аб’ектаў».

За апошні год з аб’яднання «Мінскбуд» звольніліся каля 2,5 тысяч спецыялістаў. На сённяшні дзень у сталіцы ўжо працуюць вахтавым метадам каля 2 тысяч будаўнікоў з рэгіёнаў.