Рабочыя «Граніта» выстаўляюць патрабаванні і заяўляюць пра гатоўнасць правесці забастоўку
Дакумент падпісалі 28 чалавек, але гатовых яго падпісаць значна больш.
20.02.2012 / 15:54
Члены Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) РУВП «Граніт» (Мікашэвічы, Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці) гатовы правесці папераджальную забастоўку ў выпадку невыканання іх патрабаванняў. Пра гэта 20 лютага яны афіцыйна праінфармавалі выканаўцу абавязкаў дырэктара прадпрыемства, галоўнага інжынера Эдуарда Гаўрылковіча.
Як паведамілі ў
Акрамя гэтага, утрымліваецца патрабаванне неадкладна выдзеліць памяшканне для пярвічнай арганізацыі БНП на РУВП «Граніт», што неабходна для яе афіцыйнай рэгістрацыі.
У заяве змешчаны пералік службовых асоб прадпрыемства,чые «незаконныя дзеянні», паводле меркавання рабочых, «ганяць рэпутацыю РУВП „Граніт“ як унутры краіны, так і за яе межамі, што можа выклікаць увядзенне санкцый у дачыненні да прадпрыемства (абмежаванне рэалізацыі прадукцыі на знешніх рынках) і адбіцца на
Рабочыя папярэджваюць: у выпадку невыканання патрабаванняў «будзе праведзена папераджальная забастоўка з поўным спыненнем вытворчасці і спыненнем адгрузкі гатовай прадукцыі».
«Адказнасць у гэтай сітуацыі будзе ляжаць на вышэйпералічаных службовых асобах», — заяўляюць аўтары.
Дакумент падпісалі 28 чалавек.
«Людзей, гатовых падпісаць яго, на самой справе значна больш, неабходная ў гэтым выпадку аператыўнасць не дазволіла актывістам БНП з усімі сустрэцца»,— адзначаецца ў паведамленні
«Граніт» з’яўляецца горадаўтваральным прадпрыемствам у Мікашэвічах і адным з найбуйнейшых у Еўропе па здабычы і перапрацоўцы цвёрдых горных парод.
Як раней паведамлялася, у канцы снежня 2011 года больш за 200 рабочых выйшлі з дзейнай прафсаюзнай арганізацыі РУВП «Граніт» і заявілі пра намер стварыць на прадпрыемстве пярвічку Беларускага незалежнага прафсаюза.