Андэрс Брэйвік планаваў атакі на ядзерныя аб'екты

Пра гэта паведамляюць нарвежскія СМІ, якія апублікавалі спіс запланаваных "ахвяраў", складзены нарвежскім тэрарыстам.

20.02.2012 / 17:30

Нагадаем, у ліпені ён арганізаваў выбух у цэнтры Осла і здзейсніў напад на маладзёжны лагер правячай партыі, у выніку загінулі дзесяткі чалавек. У спісе Брэйвіка пазначаныя імёны палітыкаў і грамадскіх дзеячоў, якіх ён называе «здраднікамі Радзімы». Спачатку ён планаваў забіць міністра замежных спраў Ёнаса Гар Стэрэ, пасля — былога прэм’ера ад Рабочай партыі Гру Харлема Брунтлана.

Таксама Брэйвік планаваў напады на Каралеўскі палац, Amnesty International, рэдакцыі газет, адну з тэлекампаній, нафтавыя платформы і нават ядзерныя рэактары. Паліцыя пацвердзіла праўдзівасць спісу. Але невядома, ці сапраўды тэрарыст планаваў гэтыя напады ці проста думаў пра іх.