Затрыманыя маладафронтаўцы — у АУС Віцебскага раёна, іх вінавацяць у «нецэнзурнай лаянцы»

21.02.2012 / 12:05

Пра гэта паведаміла НН Наста Палажанка. Паводле яе інфармацыі, на затрыманых складаюць пратаколы за «нецэнзурную лаянку», загадалі здаваць рэчы. Суды над імі маюць адбыцца сёння ў судзе Віцебскага раёна.

Нагадаем, раніцай на ўездзе ў Віцебск спынілі аўто з маладафронтаўцамі, якія кіраваліся на кіраваліся на судовы працэс над Сяргеем Каваленкам.

Спыняла ДАІ, пасля пад’ехаў спецназ. У машыне былі журналіст Павал Сітнік і маладафронтаўцы Уладзімір Яроменак, Міхаіл Мускі, Раман Васільеў, Зміцер Крамянецкі.

СМ