БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Мінгарвыканкам паўторна адмовіў Дзмітрыю Усу

21.02.2012 / 16:29

Мінгарвыканкам паўторна адмовіў у правядзенні сходу ініцыятыўнай групе па змене выбарчага заканадаўства. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня аргкамітэта, кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 гады Дзмітрый Ус 21 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле меркавання Уса, Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні сходу «з-за фармальных прычынах».

Ус нагадаў, што асноўная мэта аргкамітэта — «змена выбарчай сістэмы, якая абараніла б простых людзей ад падману ўладаў падчас выбараў». Паводле яго слоў, прапанаваныя папраўкі ў Выбарчы кодэкс дазволілі б цалкам кантраляваць працэс галасавання і падліку галасоў.

Разам з тым экс-кандыдат у прэзідэнты не спадзяецца «на лаяльнасць улад, якія раптам зацікавяцца правядзеннем дэмакратычных выбараў».

Аргкамітэт мае намер у трэці раз падаць заяўку на правядзенне сходу. Паводле слоў Уса, гэта будзе зроблена на наступным тыдні.

Член ініцыятыўнай групы, выканаўца абавязкаў старшыні аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Аляксей Гаўруцікаў выказаў надзею, што на трэці раз заяўка будзе задаволена.

«Справа ў тым, што першыя два разы мы хацелі правесці сходы ў закрытым памяшканні. Цяпер, з улікам больш цёплага надвор’я, — на адкрытым паветры, у парку на плошчы Бангалор. Прычыны адмовіць ва ўлады проста не будзе», — лічыць палітык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула