Дзень роднай мовы ў Магілёве: працяг 22 лютага
22.02.2012 / 00:02
Дзень роднай мовы адзначыць музей гісторыі Магілёва — кіраўніцтва музея ўводзіць на 22-га лютага цалкам беларускамоўнае абслугоўванне. Гэта значыць, што
зносіцца па-беларуску будуць не толькі адказныя супрацоўнікі музея, але і тэхнічны персанал.
Паколькі 21-га лютага ў музеі быў выходны дзень, зрабіць цалкам беларускамоўным вырашылі менавіта 22 лютага. Па такім самым прынцыпе «поўнай беларусізацыі» сёння працавала Магілёўская цэнтральная бібліятэка.
Nashaniva.com