Аляксандр Качан распавёў, чаму не здымаюць фільм «Каласы пад сярпом тваім»

Вядомы сцэнарыст наведаў свой родны Пінск.

22.02.2012 / 09:38

Качан, які напісаў сцэнарыі да фільмаў «Масакра» і «Акупацыя. Містэрыі», зараз жыве і працуе ў Кіеве. Аднак творца часцяком прыязджае ў Беларусь.

Сцэнарыст распавёў пра сваю працу над сцэнаром кінафільма «Каласы пад сярпом тваім».

Па яго словах, сродкі для пачатку экранізацыі знакамітага рамана Уладзіміра Караткевіча зараз адсутнічаюць.