Лазавік: Ярмошына нават не беларуска

Раней той жа Мікалай Лазавік жартаўліва параўноўваў Лідзію Ярмошыну з «малпай» і «змяёй».

22.02.2012 / 09:39

Аказалася, што старшыня Цэнтрвыбаркама — не беларуска. Высвятліўся гэты факт падчас гутаркі сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка з «Еўрарадыё»:

— Я думаю: яна, па-мойму, нават і не беларуска. Ці беларуска? Не, у анкеце яна паказвае, што яна ўкраінка.

Зрэшты, нацыянальнасць нацыянальнасцю, а вызначальнымі ўсё ж такі з’яўляюцца іншыя характарыстыкі. Раней той жа Мікалай Лазавік параўноўваў Лідзію Ярмошыну з «малпай» і «змяёй». Жартаўліва, вядома.