Дыктоўка ў Віцебску — фотарэпартаж
У горадзе ўчора прайшла агульнанацыянальная дыктоўка.
22.02.2012 / 11:41
15 чалавек у Віцебску пісалі агульнанацыянальную дыктоўку. Пісалі тэкст Янкі Купалы "Ліст у рэдакцыю".
Сярод удзельнікаў былі сябры ТБМ, грамадскія актывісты, студэнты і проста не абыякавыя да беларускай мовы віцьбічы. Арганізатарам дыктоўкі ў Віцебску выступіла мясцовая філія ТБМ.