Суд над моладзевымі актывістамі ў Віцебску адклалі да 15 гадзіны
22.02.2012 / 14:04
Паўла Сітніка, Уладзя Яроменка, Рамана Васільева, Міхаіла Мускага, Змітра Крамянецкага затрымалі ўчора, калі яны ехалі на суд да Сяргея Каваленкі. На іх склалі пратаколы нібыта за лаянку матам.
А 11-й гадзіне суд не пачаўся, бо большасць абвінавачаных не з'явіліся на працэс.