Жыровіцкая духоўная акадэмія пераедзе ў Мінск

22.02.2012 / 15:48

Пераезд Мінскай духоўнай акадэміі з Жыровічаў у Мінск чакаецца сёлета, паведаміў падчас анлайн канферэнцыі на сайце БелТА упаўнаважаны Беларускага Экзархата па сувязях са сродкамі масавай інфармацыі святар Яўген Свідзерскі.

«Чакаецца, што Мінская духоўная акадэмія пераедзе ў самы бліжэйшы час, г.зн. у гэтым годзе», — сказаў ён. Святар нагадаў,

што месца для акадэміі абрана побач са Свята-Духавым кафедральным саборам у раёне Нямігі.
Як растлумачыў Яўген Свідзерскі, у акадэміі на адным курсе вучацца, як правіла, 15 чалавек. Тэрмін навучання — тры гады. Летась з акадэміі выйшлі каля дзесяці чалавек.