Працоўны дзень 9 сакавіка плануецца перанесці на 17 сакавіка
22.02.2012 / 18:26
У Савеце Міністраў падрыхтаваны праект рашэння аб пераносе працоўнага дня 9 сакавіка на суботу 17 сакавіка.
"Падрыхтаваная прапанова, але адпаведны дакумент пакуль не падпісаны", - адзначаюць у прэс-службе беларускага ўрада.
9 cакавіка прыпадае на пятніцу, а 8 сакавіка, які з'яўляецца выхадным днём, -- на чацвер.