Якімі маглі б быць беларускія грошы

+ фотаэскізы

Першыя беларускія грошы з'явіліся ў 1992 г. А маглі яны быць зусім іншымі.

23.02.2012 / 10:00

«Комсомольская правда в Беларуси» надрукавала расследаванне, прысвечанае розным праектам беларускіх грошай, якія 20 гадоў таму не былі рэалізаваныя.

Талер з выявай Янкі Купалы, экскизх Леаніда Бартлава.

Усяслаў Полацкі.

Браты Луцкевічы.

Эскізы манет, выкананыя Львом Талбузіным.

Першым канцэпцыю афармлення банкнот і манет у 1990 годзе падрыхтаваў мастак Уладзімір Крукоўскі. Банкноты было вырашана называць талерамі, а манеты — грошамі.
На купюрах былі змешчаныя партрэты знакамітых беларускіх нацыянальных дзеячоў, паэтаў, навукоўцаў, а на адваротным баку — архітэктурныя кампазіцыі адпаведнай эпохі. Эскізы манет выканаў графік і скульптар Леў Таўбузін, а дызайн папяровых купюраў з бела-чырвона-белай сімволікай і гербам «Пагоня» — мастак Леанід Бартлаў.

«Камсамолка» ўпершыню друкуе выявы эскізаў беларускіх грошай, якія не былі падтрыманыя большасцю Вярхоўнага Савета.

Тады распрацоўшчыкі на знак пратэсту спынілі далейшую працу над стварэннем першых беларускіх грошай.
А ў 1992 годзе з’явіліся беларускія «зайчыкі».