Белстат: Сярэдні заробак «бруднымі» ў студзені — 2 млн 881 тыс.

23.02.2012 / 17:01

Налічаны сярэдні заробак работнікаў у Беларусі ў студзені 2012 года склаў 2 млн. 880 тыс. 585 рублёў (у снежні 2011-га было Br2 млн. 877 тыс. 658), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Па статыстычных дадзеных, налічаны сярэдні заробак рабочых і служачых быў роўны ў студзені2 млн. 911 тыс. 250 рублям.