Кіраўнік МЗС Францыі: Асада будуць судзіць
28.02.2012 / 09:42
Набліжаецца дзень, калі цывільныя і ваенныя сірыйскія ўлады паўстануць перад судом за злачынствы супраць народа. Першым сярод іх стане прэзідэнт Асад,пра гэта заявіў міністр замежных спраў Францыі Ален Жупэ.
У сваёй прамове ў Радзе па правах чалавека ААН Жупэ абвінаваціў Раду бяспекі ААН у «імпатэнцыі» перад сірыйскім пытаннем. Пра гэта сведчыць вета, якое наклалі Кітай і Расія на рэзалюцыю. І «адзіны верны шлях», каб пакласці канец крызісу — гэта мірны план Лігі арабскіх дзяржаваў, лічыць Жупэ.
«Прыйдзе дзень, калі Башар Асад адкажа перад судом за свае дзеянні. Такія злачынствы не могуць застацца беспакаранымі», — сказаў ён.