Сербія атрымала статус кандыдата ў ЕС
28.02.2012 / 09:44
Міністры замежных спраў Еўрасаюза ў панядзелак прагаласавалі за прадастаўленне Сербіі статусу кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз. Прадастаўленне Сербіі статусу кандыдата ў ЕС — важны крок да далучэння краіны да блоку.
Афіцыйнае рашэнне будзе прынятае на пасяджэнні міністраў ЕС у аўторак, і на саміце лідараў ЕС у чацвер і пятніцу.
На перамовах у Бруселі ў пятніцу Сербія дасягнула пагаднення з ЕС з нагоды Косава, пагадзіўшыся на ўдзел Косава ў міжнародных рэгіянальных форумах пры ўмове наяўнасці асаблівай спасылкі да яго назвы — падтэкставай заўвагі, якая сведчыць: «гэты надпіс не вызначае статус Косава і адпавядае рэзалюцыі 1244 СБ ААН і думку Міжнароднага трыбунала пра косаўскую дэкларацыю аб незалежнасці».
Сербская правінцыя Косава ў аднабаковым парадку абвясціла аб сваёй незалежнасці ад Сербіі 17 лютага 2008 г. 22 з 27 краіны ЕС прызналі незалежнасць Косава.