У Брэсце нарадзіўся хлопчык-волат

Хлопчык вагою 5730 грамаў і ростам 60 сантыметраў нарадзіўся ў Брэсцкай абласной радзільні.

28.02.2012 / 10:09

Такі выпадак адбыўся ў вобласці ўпершыню за апошняе дзесяцігоддзе. 28-гадовая маці волата ўжо мае дваіх дзетак, і гэтыя роды прайшлі натуральным шляхам і без ускладненняў.