«Мілкілэнд» цікавіцца беларускім сырам
28.02.2012 / 10:11
Малочная кампанія «Мілкілэнд» з актывамі ва Украіне і Расіі абвясціла, што збіраецца ў гэтым годзе набыць сырзавод магутнасцю 20 тыс. тон у год. Разглядаюцца тры варыянты — Польшча, Беларусь ці Расія, аб’ём укладанняў можа скласці 50 млн. еўра.
Сырная вайна з Расіяй, расхістаны стан ўкраінскіх вытворцаў сыроў, падштурхоўвае іх да рознага роду мерапрыемстваў, якія дапамогуць аднавіць баланс вытворчасці і палепшыць фінансавыя паказчыкі. У прыватнасці, да такіх спосабаў адносяцца скарачэнне выпуску сыроў, а таксама разгляд варыянтаў набыцця актываў за мяжой. «Мілкілэнд» спрабуе абодва гэтыя спосабы. «Мілкілэнд», малочная група з актывамі ва Украіне і Расіі, мае намер у 2012 годзе набыць завод па вытворчасці сыру магутнасцю да 20 тыс. тон прадукцыі ў год у адной з краін блізкага замежжа — Польшчы, Беларусі або Расіі», — сцвярджаюць у
Там жа паведамляюць, што кампанія гатовая інвеставаць у куплю да 50 млн. еўра. Сродкі для набыцця будуць узятыя з прыцягнутага ў мінулым годзе сіндыкаванага крэдыту, тлумачаць у «Мілкілэндзе». Нагадаем: у пачатку студзеня кампанія абвясціла аб набыцці сродкаў у сіндыката банкаў (Royal Bank of Scotland, UniCredit International і Raiffeissen Bank International Group) на суму 100 млн. даляраў, з якіх не менш за 35 млн. даляраў планавала накіраваць на выплату крэдытаў украінскім банкам, паведамляюць «Эканамічныя весткі».
Тыднем раней кіраўніцтва кампаніі анансавала будучыя здзелкі адразу пасля таго, як выйшла інфармацыя аб выніках працы ў трэцім квартале мінулага году — яна паказала падзенне даходаў і прыбытковасці кампаніі. Тым не менш у кампаніі прыйшлі да высновы, што прыйшоў час зліццяў і паглынанняў на малочным рынку. У прыватнасці, старшыня савета дырэктараў «Мілкілэнда» Анатоль Юркевіч паведаміў нядаўна, што ў гэтым годзе менеджмент групы будзе актыўна вывучаць малочныя рынкі Украіны, Расіі, Беларусі і Польшчы з мэтай пошуку прывабных аб’ектаў для зліцця або паглынання.
«Леташняя напружаная рынкавая сітуацыя панізіла чаканні ўладальнікаў неінтэграваных малочных прадпрыемстваў, і мы ўпэўненыя, што гэта правільны час для кансалідацыі галіны. І «Мілкілэнд» можа прыняць актыўны ўдзел у гэтай кансалідацыі «, — сказаў спадар Юркевіч.
Па папярэдніх дадзеных, выбар кампаніі ўпаў на польскі рынак, што абумоўлена даступнасцю сыравіннай базы, лічаць у «Мілкілэндзе». «Найбольшую інвестыцыйную прывабнасць мае Польшча, паколькі ў дадзенай краіне склаліся найбольш прымальныя закупачныя цэны на малако», — кажуць у кампаніі. Але канчатковага рашэння па гэтаму аб’екту яшчэ не прынялі.
Экспертаў планы кампаніі крыху здзівілі. Кіраўнік Саюза малочных прадпрыемстваў Украіны Вадзім Чагароўскі мяркуе, што, хутчэй за ўсё, калі прадпрыемства і будзе купляцца, то ніяк не ў Польшчы.
«20 тыс. т сыроў у год — досыць магутная вытворчасць. Яна патрабуе перапрацоўкі 700–800 т малака ў суткі. Кошт такога актыву ў Польшчы абыдзецца „Мілкілэнду“ не танней за 100 млн. даляраў. Відавочна, кампанія будзе разглядаць больш танныя варыянты», — мяркуе спадар Чагароўскі. На яго думку, менавіта з Беларусі гатоваму сыру будзе лягчэй трапіць на расейскі рынак, а купіць прадпрыемства там можна танней. «Мяркую, што планы па набыцці прадпрыемства прадыктаваныя жаданнем застрахавацца ад палітычных рызыкаў, якія сталі крыніцай цяперашняй сырнай праблемы», — лічыць Вадзім Чагароўскі.
Нагадаем: пасля забароны экспарту сыру трох вытворцаў — «Гадячсыру», «Малочнага альянсу» і «Мінскага сыру» (належыць «Мілкілэнду») — апошні быў змушаны зменшыць загрузку. Але ці апраўдвае сябе такая стратэгія?
Дырэктар кансалтынгавага агенцтва ААА Сяргей Наліўка мяркуе, што ажыццявіць набыццё завода такой магутнасці на агучаных у кампаніі рынках вельмі цяжка. У Беларусі — па прычыне неабходнасці прыватызацыі такога магутнага актыву: там малочны сектар кантралюецца дзяржавай. «На рынку Расіі не так шмат буйнатанажных вытворчасцяў сыру, каб быў выбар у набыцці актыву. Калі ў кампаніі кажуць аб Польшчы, то размова можа ісці аб выхадзе на рынак Еўрасаюза, але Польшча гэтак жа не славіцца буйнымі сыраробнымі камбінатамі «, — мяркуе эксперт.
Ён жа не згодны з тым, што скупляць актывы для «Мілкілэнду» цяпер — рацыянальнае рашэнне. «На мой погляд, малочным кампаніям даўно настаў час адмовіцца ад постсавецкага сіндрому ўладальніка вялікіх заводаў. Цяпер для „Мілкілэнда“, улічваючы яго апошнія фінансавыя паказчыкі, больш актуальна аптымізаваць існуючыя вытворчасці і павялічыць рэнтабельнасць.
Акрамя таго, варта пазмагацца за айчыннага спажыўца, бо ўкраінскі рынак не так малы», — мяркуе аналітык. Ён жа дапускае, што анансаваная купля — не больш чым
Справы ў кампаніі, мяркуючы па ўсім, сапраўды ідуць не так гладка. Так, згодна з апошнімі катыроўкамі ад 22 лютага на Варшаўскай біржы, дзе размяшчалася кампанія, кошт яе акцый ацэньваўся ў 17,7 даляраў. Атрымліваецца, што цяперашні кошт кампаніі не перавышае 170 млн. даляраў, хоць пры выхадзе на біржу ён складаў не менш за 300 млн. даляраў. Для менеджменту гэта сур’ёзныя падставы задумацца над стратэгіяй і выдаткамі кампаніі. Яшчэ ў 2010 годзе, па дадзеных самой кампаніі, яе даход складаў 258 млн. еўра, чысты прыбытак — 22 млн. еўра. Паказчыкі пачалі пагаршацца ў 2011 годзе.
Так, валавы прыбытак кампаніі за 9 месяцаў 2011 годзе скараціўся на 21% у параўнанні з 2010 годам. EBITDA таксама знізілася — на 15%. Рэнтабельнасць па EBITDA (EBITDA margin) ўпала з 17,9% да 14,3%. У кампаніі растлумачылі гэта дэвальвацыяй рубля ў трэцім квартале 2011 года і ўзрослымі вытворчымі выдаткамі.
Па дадзеных Вадзіма Чагароўскага, айчынныя прадпрыемствы вырабляюць штогод не менш за 200 тыс. т цвёрдых сыроў. Унутранае спажыванне складае 110–120 тыс. тон, экспарту падлягае не менш за 80 тыс. тон. «Мілкілэнд» запэўнівае, што кампанія забяспечвае не менш за 29% гэтага аб’ёму.